Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Эўрапарлямэнту запісалі відэа ў падтрымку беларускіх палітвязьняў


Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен

Яны нагадваюць, што ў Беларусі палітзьняволенымі афіцыйна прызнаныя 291 чалавек.

«Хутчэй за ўсё, да таго часу, калі вы гледзіце гэтае відэа, іх колькасьць ужо павялічылася», — кажуць удзельнікі звароту.

Дэпутаты нагадваюць, што ад моманту прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі было распачата больш як 2300 крымінальных і больш як 33 000 адміністрацыйных спраў. Але ўлады па-ранейшаму адмаўляюць, што ў краіне ёсьць палітзьняволеныя.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту Дэлара Буркхарт, Хэйдзі Хаўтала, Махіэль Галер, Анджэй Галіцкі, Катрын Лангензіпэн, Віёла фон Крамон расказваюць гісторыі беларускіх палітвязьняў Кацярыны Андрэевай, Сьвятланы Купрэеевай, Паўла Севярынца, Сяргея Коршуна, Антона Бяленскага, Марыі Калесьнікавай і заклікаюць вызваліць іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG