Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 10 новых палітычных зьняволеных. Агулам — 298


Сілавікі супраць мірных пратэстоўцаў, архіўнае фота
Сілавікі супраць мірных пратэстоўцаў, архіўнае фота

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 10 чалавек, асуджаных да пазбаўленьня волі. Цяпер у гэтым пераліку 298 прозьвішчаў.

Паколькі перасьлед ніжэйадзначаных асобаў мае палітычна матываваны характар, ёсьць усе падставы, каб прызнаць іх палітвязьнямі, гаворыцца ў супольнай заяве.

  • Уладзімер Малахоўскі — 3,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364 КК
  • Іван Ракіць — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 363 КК
  • Мікіта Кочур — 4 гады пазбаўленьня волі па арт. 363 КК
  • Андрэй Расулаў — 3 гады пазбаўленьня волі па арт. 363, ч.1 арт. 342 КК
  • Сяргей Бекарэвіч — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
  • Віктар Шмігальскі — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
  • Ільля Патрушаў — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
  • Андрэй Шаўчук — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
  • Уладзіслаў Усьцін — 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 КК
  • Вадзім Луковіч — 2 гады пазбаўленьня волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК.

«Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зьняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненьні да іх судовых рашэньняў пры выкананьні права на справядлівы разбор, а таксама вызваленьня іх з-пад варты», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG