Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматдзетную маці аштрафавалі на 2900 рублёў за Пагоню на акне


Людзі ў майках з Пагоняй
Людзі ў майках з Пагоняй

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, жанчыну аштрафавалі за «пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на шкле выявы герба „Пагоня“ ў бел-чырвона-белай расфарбоўцы».

18 сакавіка ўчастковы Першамайскага РУУС прыйшоў дадому да Дар’і Пажытных і паведаміў, што на яе складзены пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, згодна зь якім «16 сакавіка ў неўстаноўлены час, з мэтай выказваньня сваіх палітычных інтарэсаў, правяла пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на шыбе выявы герба „Пагоня“ ў бел-чырвона-белай расфарбоўцы», піша тэлеграм-канал «„Вясна“ назірае».

22 сакавіка маці чацьвярых дзяцей выклікалі ў РУУС да ўчастковага, дзе яе затрымалі і адразу павезьлі ў суд Першамайскага раёну. Справу жанчыны разгледзеў судзьдзя Максім Трусевіч.

На судзе Дар’я зачытала пастанову Савета Міністраў ад 14 траўня 2007 году, у якой пазначана, што герб «Пагоня» занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Таксама Дар’я нагадала, што КаАП не забараняе ўпрыгожваць сваю кватэру, тым больш сымболікай, якая афіцыйна зарэгістраваная ў краіне.

Але судзьдзя Трусевіч заявіў, што гістарычны герб — гэта «БЧБ-сымболіка» і назваў віну Дар’і Пажытных даказанай. Ён наклаў на жанчыну буйны штраф у 2900 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG