Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі над дзяржаўнымі ўстановамі і на жылых дамах. Новы ролік Mr. Freeman. ВІДЭА


Стваральнікі Mr. Freeman

Стваральнікі праекту Mr. Freeman выпусьцілі відэаролік у падтрымку прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.

Як адзначаюць стваральнікі ў прадмове, частка каманды Freeman і студыі Toonbox жыве і працуе ў Беларусі. А таму ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў краіне, і падтрымлівае свабоду слова, свабоду сходаў, сумленныя выбары і іншыя «простыя чалавечыя свабоды».

Стваральнікі праекту адзначаюць, што ім вельмі балюча глядзець на тое, што адбываецца ў «небагатай, але надзіва стойкай краіне». Падзеі ў Беларусі ў апошнія месяцы яны назвалі «бессаромнай узурпацыяй улады на крыві...»

Mr. Freeman (англ. «Спадар Свабодны Чалавек») — анімацыйны пэрсанаж і аднайменны вэб-сэрыял, які зьявіўся на YouTube ў верасьні 2009 году і заваяваў значную папулярнасьць у расейскамоўным сэгмэнце інтэрнэту, у тым ліку сярод беларускіх карыстальнікаў.

Праект мае 1,45 млн падпісчыкаў. У кадры Mr. Freeman прамаўляе маналёгі, якія крытыкуюць лад жыцьця сучаснага абываталя. Пэрсанажа агучвае актор Вадзім Дземчаг, над стварэньнем сэрыялу працуе адмысловая творчая група.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG