Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каларада 10 чалавек загінулі ад страляніны ў супэрмаркеце


Паліцыя на месцы страляніны ў горадзе Боўлдэр, штат Каларада. 22 сакавіка 2021 году
Паліцыя на месцы страляніны ў горадзе Боўлдэр, штат Каларада. 22 сакавіка 2021 году

У горадзе Боўлдэр у штаце Каларада ад страляніны ў супэрмаркеце загінулі ня менш за 10 чалавек, у тым ліку адзін паліцыянт.

Як паведаміла мясцовая паліцыя, падазраванага ўзялі пад варту. Амэрыканскія тэлеканалы паказалі кадры, на якіх відаць, як паліцыянты выводзяць з будынка супэрмаркета аголенага па пояс чалавека з акрываўленай нагой.

Інфармацыі пра матывы нападніка пакуль няма.

Гэта ўжо другі выпадак масавага забойства ў ЗША за тыдзень. У мінулы аўторак у трох масажных салёнах у Атланце ў штаце Джорджыя за кароткі прамежак часу забілі восем чалавек. Сярод ахвяраў нападаў 7 жанчын, 6 зь іх азіяцкага паходжаньня. Нападнік — 21-гадовы белы мужчына. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн асудзіў гвалт і нянавісьць на расавай глебе ў дачыненьні да жыхароў Злучаных Штатаў азіяцкага паходжаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG