Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амэрыканскім штаце Джорджыя застрэлілі восем чалавек


Паліцыя каля аднаго з салёнаў у Атлянце, дзе адбылася трагедыя.
Паліцыя каля аднаго з салёнаў у Атлянце, дзе адбылася трагедыя.

Зламысьнік ўчыніў страляніну ў трох масажных салёнах ў Атлянце і ваколіцах. Большасьць ахвяраў — азіяцкага паходжаньня, інфармуе DW.

У амэрыканскім штаце Джорджыя ў выніку страляніны ў трох масажных салёнах ўвечары ў аўторак, 16 сакавіка, загінулі восем чалавек. Напады адбыліся ў Атлянце і ваколіцах. Паліцыя мяркуе, што ўсе тры напады ўчыніў адзін і той жа чалавек — 21-гадовы мужчына, якога ўжо затрымалі. Яго матывы невядомыя.

У выніку першага нападу каля Атлянты загінулі чатыры чалавекі, яшчэ два былі параненыя. Ужо ў хуткім часе пасьля гэтага адбыліся стрэлы ў двух разьмешчаных непадалёк адзін ад аднаго масажных салёнах ў самой Атлянце. У выніку забітыя яшчэ чатыры чалавекі. Зламысьніка затрымалі пасьля пагоні, цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

Паводле зьвестак мясцовых СМІ, шэсьць з васьмі забітых маюць азіяцкае паходжаньне. Праваабаронцы і актывісты апошнім часам выказваюць занепакоенасьць з нагоды росту ў ЗША нэгатыўнага стаўленьня да выхадцаў з Азіі. Паводле дадзеных Інстытуту вывучэньня нянавісьці і экстрэмізму, колькасьць злачынстваў супраць выхадцаў з Азіі ў 16 найбуйнейшых гарадах ЗША за апошні год патроілася, з 49 да 122.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG