Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўніка магілёўскага мітынгу да Дня Волі пракурор папярэдзіў аб адказнасьці і згадаў дэструктыўныя элемэнты


Магілёўскі актывіст Раман Давыдаў

Магілёўскага актывіста АГП Рамана Давыдава, які зьвярнуўся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне мітынгу ў Дзень Волі, 22 сакавіка пракуратура папярэдзіла аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці за арганізацыю несанкцыянаваных мерапрыемстваў. 

Раман Давыдаў кажа, што прафіляктычную гутарку, якую запісвалі на відэа, праводзіў пракурор гораду Дзьмітры Лянчэўскі. Зь ягоных словаў ён зразумеў, што гарадзкая адміністрацыя не дазволіла мітынг.

Пракурор даводзіў актывісту, што той «да канца не ацэньвае становішча і адказнасьці за правядзеньне гэтага мерапрыемства», бо калі на мітынг «прыйдуць дэструктыўныя элемэнты», гэта можа прывесьці да бойкі зь непрадказальнымі наступствамі.

Адказу з гарвыканкаму наконт мітынгу Раман Давыдаў яшчэ не атрымаў і чакае яго неўзабаве.

Заяўка была пададзеная на пачатку сакавіка. У ёй адзначана, што на мітынг 25 сакавіка ў вызначаным кіраўніцтвам гораду месцы для масавых сходаў грамадзян зьбярэцца да 900 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG