Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле праваабаронцаў, 21 сакавіка ў Менску сілавікі затрымалі сама меней 10 чалавек


Ілюстрацыйнае фота

Сярод затрыманых — палітык, шматдзетная маці, граф і прамысловы альпініст.

29-гадовага Юрыя Куўшынава затрымалі за налепку з гербам «Пагоня» на заплечніку. Супрацоўнікі Ленінскага РУУС палічылі, што ён такім чынам «праводзіў пікетаваньне». Некалькіх чалавек затрымалі ўвечары ў Чыжоўцы, у панядзелак пройдуць суды над імі, паведамляе «Вясна».

Акрамя таго, 21 сакавіка затрымалі жонку журналіста Ільлі Дабратвора Іну Дабратвор, маці пяцярых дзяцей. Увечары дома ў сям’і прайшоў ператрус, жанчыну адпусьцілі. А на плошчы Незалежнасьці каля Чырвонага касьцёла затрымалі Аляксандра Прушынскага, вядомага як «граф Прушынскі». Ён раздаваў улёткі з нагоды маючага адбыцца Дня Волі.

У мікрараёне Новая Баравая затрымалі мінімум дваіх чалавек. Сярод іх 38-гадовы мясцовы жыхар, які забраўся на мачту з чырвона-зялёным сьцягам на даху аднаго з дамоў. Мужчына займаецца будаўнічымі работамі на вышыні. Падчас учорашніх работ на даху будаўнік забраўся на флагшток, яго таварышы зьнялі гэта на тэлефон. У дачыненьні яго склалі пратакол за дробнае хуліганства.

Затрыманы ўдзень на прагулцы зь дзіцём старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў правёў ноч у ізалятары на Акрэсьціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG