Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA пасьпяхова выпрабавала самую магутную ракету ў сьвеце


Выпрабаваньні Space Launch System

Нацыянальнае ўпраўленьне па аэранаўтыцы і дасьледаваньні касьмічнай прасторы (NASA) расказала аб пасьпяховым выпрабаваньні ракеты-носьбіта Space Launch System у касьмічным цэнтры ў Місісіпі.

Спэцыялісты тэставалі цэнтральны ракетны блёк — самы вялікі элемэнт ракеты, які калі-небудзь будавала NASA. Чатыры рухавікі працавалі больш як восем хвілін.

Space Launch System — звышцяжкая ракета-носьбіт грузападымальнасьцю 95 тон з магчымасьцю павелічэньня да 130 тон. Карабель прызначаны для пілятаваных палётаў за межы каляземнай арбіты.

Выпрабаваньні ракетнага блёку праводзіліся ў рамках падрыхтоўкі да місіі Artemis 1. Згодна з плянамі, NASA ў канцы году адправіць у выпрабавальны палёт вакол Месяца і назад бесьпілётны карабель «Арыён». У 2023 годзе на Месяц адправіцца кіраваная місія Artemis 2. Высадка на Месяц заплянаваная на 2024 год у рамках місіі Artemis 3.

На пачатку красавіка мінулага году тагачасны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб камэрцыйнай здабычы рэсурсаў на Месяцы. У дакумэнце, у прыватнасьці, гаворыцца, што Злучаныя Штаты не разглядаюць касьмічную прастору як агульны здабытак.

  • Паводле дамовы аб космасе 1967 году касьмічная прастора не падлягае нацыянальнаму прысваеньню. На Месяцы і іншых нябесных целах забаронена выпрабоўваць зброю і праводзіць вайсковыя манэўры. Краіны — удзельніцы дамовы пры гэтым могуць дасьледаваць і выкарыстоўваць касьмічную прастору і Месяц у адпаведнасьці зь міжнародным правам. Дамову першапачаткова падпісалі ЗША, СССР і Вялікая Брытанія. Пасьля да іх далучыліся дзясяткі іншых краін. Аднак Вашынгтон лічыць, што гэтая дамова мае дачыненьне толькі да міжзорнай прасторы, але не да паверхні Месяца.
  • У 1979 годзе ў рамках ААН было заключана пагадненьне аб дзейнасьці дзяржаў на Месяцы і іншых нябесных целах, акрамя Зямлі. Дакумэнт прадугледжвае роўныя правы ўсіх дзяржаў на дасьледаваньне нябесных целаў і не дапускае распаўсюджваньня свайго сувэрэнітэту. Ні Расея, ні ЗША ня ўдзельнічаюць у гэтым пагадненьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG