Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка заклікаў 25 сакавіка выходзіць на вуліцы па ўсёй краіне


Павал Латушка на плошчы Незалежнасьці, 22 жніўня 2020 году
Павал Латушка на плошчы Незалежнасьці, 22 жніўня 2020 году

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка зьвярнуўся да беларусаў, «чые сэрцы патрабуюць пераменаў». Палітык заклікаў на Дзень Волі да акцый пратэсту.

«25 сакавіка, у Дзень Волі, выходзьце на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў па ўсёй краіне. Пакажыце, што наша воля мацнейшая за страх. Сёньня шмат хто чакае рашучых і цьвёрдых слоў, — заявіў Латушка. — 25 сакавіка па ўсёй краіне мы пачынаем пратэставую вясну — вясну нашага вызваленьня!»

Паводле Латушкі, акцыя «Пульс нашай волі» будзе складацца з двух ключавых этапаў: падрыхтоўкі да Дня Волі беларускіх двароў і вулічных акцый, якія пройдуць у сам Дзень Волі.

«Маё сэрца і сумленьне кажуць, што ў мяне няма права маўчаць, пакуль у турмах сотні нявінных людзей, пакуль сотні тысяч зазнаюць рэпрэсіі, звальненьні, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі», — напісаў Латушка ў сваіх сацыяльных сетках.

Падрабязнасьці першага этапу ён паабяцаў агучыць у найбліжэйшы час.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG