Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баўгарыі затрымалі чыноўнікаў за шпіянаж на карысьць Расеі


Архіўнае фота. Баўгарскі спэцназ

У Сафіі і Пэрніку ў чацьвер затрымалі некалькі чалавек, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміла ў Баўгарскае нацыянальную тэлебачаньне.

Паводле дадзеных каналу, спэцапэрацыю правяло контравыведнае дзяржаўнае агенцтва «Нацыянальная бясьпека».

Адзін з падазраваных мог быць затрыманы на аўтадарозе з Сафіі ў Плоўдзіў, перадае са спасылкай на крыніцы канал bTV. Паводле дадзеных тэлеканалу, для гэтага на выезьдзе з найбуйнейшага гораду краіны была арганізавана пагалоўная праверка дакумэнтаў. Паліцыя гэтай інфармацыі не камэнтуе.

Канал «Нова телевизия» ўдакладняе, што затрыманьне на выезьдзе са сталіцы стала неабходным, таму што падазраваны спрабаваў уцячы. Паводле крыніц рэдакцыі, усе затрыманыя — баўгарскія чыноўнікі, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі.

Афіцыйна затрыманьні не пацьвярджаліся і ня камэнтаваліся. З кастрычніка 2019 году ўлады Баўгарыі выслалі шэсьць расейскіх дыпляматаў праз падазрэньне ў шпіянажы, яшчэ аднаго не ўпусьцілі ў краіну. Некалькі разоў разам зь імі затрымліваліся, а затым арыштоўваліся мясцовыя грамадзяне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG