Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі, Нямеччыне і Італіі аднаўляюць вакцынацыю. Эўрапейскі рэгулятар прызнаў вакцыну AstraZeneca бясьпечнай


Латвія, Нямеччыне і Італія аднаўляюць вакцынацыю прэпаратам ад каранавірусу вакцынай AstraZeneca пасьля рашэньня Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў прызнаць вакцыну як «бясьпечную і эфэктыўную».

У Латвіі выкарыстаньне вакцыны AstraZeneca супраць COVID-19 адновіцца ў пятніцу, 19 сакавіка, паведаміў журналістам міністар аховы здароўя Даніелс Паўлютс.

Як паведамляе агенцтва BNS, ужо ў чацьвер плянавалася перадаць адпаведную інфармацыю ў пункты вакцынацыі, а ў пятніцу каля поўдня — даць дазвол на аднаўленьне прышчэпак.

Нямеччына таксама аднаўляе вакцынацыю прэпаратам AstraZeneca пасьля рашэньня Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў, паведаміў напярэдадні кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан.

«Наша мэта — ужо заўтра на працягу дня пачаць вакцынацыю AstraZeneca», — сказаў ён.

Рашэньне аднавіць прымяненьне вакцыны AstraZeneca ад COVID-19 прынялі таксама ўлады Італіі, паведамляюць мясцовыя СМІ. Прэм’ер Італіі Марыё Драгі вітаў заяву эўрапейскага рэгулятара. «Вакцынацыя адновіцца ў пятніцу», — прыводзіць яго словы італьянскае тэлебачаньне.

«Наша мэта не зьмянілася: вакцынаваць як мага больш людзей і зрабіць гэта як мага хутчэй», — дадаў кіраўнік італьянскага ўраду.

Раней экспэртны камітэт бясьпекі прэпаратаў Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў у ходзе ацэнкі інфармацыі пра ўскладненьні ў прышчэпленых вакцынай Astrazeneca ацаніў прэпарат як «бясьпечную і эфэктыўную вакцыну». Да такой жа высновы прыйшлі Брытанскі мэдычны рэгулятар і цэнтар дасьледаваньня пабочных эфэктаў Нідэрляндаў.

«Камітэт таксама прыйшоў да высновы, што вакцына ня зьвязаная з рызыкай утварэньня тромбаў і праблем са згусальнасьцю крыві», — заявіла кіраўніца эўрапейскага мэдычнага рэгулятара Эмэр Кук.

Пры гэтым Кук адзначыла, што цалкам адкідаць вэрсію аб ўзаемасувязі утварэньня тромбаў з вакцынацыяй гэтым прэпаратам ўсё ж нельга. Яна патлумачыла, што экспэрты выявілі вельмі малалікія выпадкі, у якіх няма поўнай упэўненасьці ў прычыне ўтварэньня тромбаў.

Раней шэраг эўрапейскіх краін, у тым ліку Нямеччына, Францыя, Італія, Гішпанія, прыпынілі выкарыстаньне вакцыны AstraZeneca з прычыны магчымага ўтварэньня трамбозу ў прышчэпленых людзей.

У Эўразьвязе, паводле апошніх дадзеных, зарэгістравана ня менш за 30 выпадкаў утварэньня тромбаў сярод пяці мільёнаў ужо прышчапіць жыхароў.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя ў сераду, 17 сакавіка, зноў рэкамэндавала працягнуць выкарыстаньне вакцыны, адзначыўшы, што карысьць ад яе перавышае патэнцыйныя рызыкі.

Вытворца вакцыны — кампанія AstraZeneca — таксама настойвае на бясьпецы сваёй распрацоўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG