Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Новай Баравой атрымаў 15 сутак за 1 хвіліну начнога пікету


Мікрараён Новая Баравая

Аляксандра Глушко затрымалі 17 сакавіка і з дому адвезьлі на Акрэсьціна. Там і судзілі.

Пратакол паводле арт. 24.23 КаАП на жыхара мікрараёну Новая Баравая пад Менскам склалі яшчэ 13 сакавіка. Яго абвінавацілі ў пікетаваньні з 3.16 па 3.17 ночы з мэтай выказваньня сваіх палітычных поглядаў у двары дому, спасылаецца на пратакол «Вясна».

Тады Аляксандар Глушко вывесіў сьцяг на флягшток, патлумачыўшы гэта «дрэнным настроем з прычыны навінаў». У яго дома правялі ператрус, забралі вуду, боты, куртку, сьцяг і маску.

18 сакавіка ў судзе Менскага раёну ягоную справу разглядаў судзьдзя Віктар Шаўцоў.

У якасьці доказу віны была прадстаўлена фатаграфія з момантам «пікетаваньня».

Цягам некалькіх хвілін было прынятае рашэньне, што Аляксандар Глушко вінаваты ў правядзеньні «несанкцыянаванага мерапрыемства».

Яго пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG