Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіева на тры тыдні ўводзяць локдаўн. Дынаміка пашырэньня каранавірусу — пагрозьлівая


Віталь Клічко
Віталь Клічко

Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што ў сувязі зь вялікай дынамікай распаўсюджаньня каранавірусу з 20 сакавіка да 9 красавіка ва ўкраінскай сталіцы ўводзяцца дадатковыя карантынныя абмежаваньні.


Як паведаміў Віталь Клічко на тэрміновым брыфінгу 18 сакавіка, за апошнія суткі ў Кіеве зарэгістравалі больш як тысячу новых выпадкаў захворваньня на каранавірус і 148 хворых шпіталізавалі.

«У лякарнях знаходзяцца больш як 3 300 хворых на каранавірус. Запоўненасьць мэдычных установаў перавысіла 70%. Сытуацыя з пашырэньнем вірусу без перабольшаньня — пагрозьлівая», — сказаў мэр Кіева.

Паводле яго, з 20 сакавіка ў Кіеве будзе забаронена дзейнасьць усіх устаноў культуры — кінатэатраў, тэатраў, музэяў і канцэртных заляў, спыненая праца гандлёва-забаўляльных цэнтраў. Віталь Клічко паведаміў, што дазвол на працу маюць толькі харчовыя крамы, аптэкі, зоакрамы і крамы, якія прадаюць сродкі гігіены і бытавую хімію.

Забараняецца праводзіць рэлігійныя набажэнствы, калі немагчыма забясьпечыць плошчу памяшканьняў ня менш як 10 квадратных мэтраў на асобу. Забараняецца праводзіць масавыя мерапрыемствы (забаўляльныя, спартовыя, культурныя, рэклямныя і іншыя). А таксама — прысутнасьць гледачоў на спартовых спаборніцтвах. Установы грамадзкага харчаваньня будуць працаваць выключна «на вынас».

Мэр Кіева ўдакладніў, што дазваляецца праца заправак, цырульняў і трэнажорных заляў паводле папярэдняга запісу. Усе прадпрыемствы і арганізацыі бюджэтнай сфэры пераходзяць на дыстанцыйную працу. Пасьля канікулаў навучаньне ў школах таксама будзе ажыцьцяўляцца дыстанцыйна, але дзіцячыя садкі будуць пакуль працаваць.

«Я заклікаю ўсіх ставіцца сьвядома і адказна да сытуацыі і выконваць абмежаваньні, якія будуць уведзеныя. Нам трэба выйграць час і зрабіць усё, каб не адбыўся каляпс мэдычнай сыстэмы і каб ня ставіць пад пагрозу жыцьцё людзей», — заявіў Віталь Клічко.

  • Ва Ўкраіне за мінулыя стукі пацьвердзілі 15 053 новыя выпадкі каранавірусу, у тым ліку 1 092 — у Кіеве. Шпіталізавалі 4 376 хворых (у Кіеве — 148), памерлі — 267 грамадзян (у Кіеве — 30).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG