Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: ва Ўкраіне зафіксавалі максымальную колькасьць сьмерцяў за дзень. Агляд навінаў пандэміі ў сьвеце


Оўруч, Жытомірская вобласьць, 16 сакавіка 2021

З пачатку пандэміі каранавірусу SARS-CoV-2 па ўсім сьвеце заразіліся 121 млн чалавек, больш за 2,6 млн памерлі. Ачунялі звыш 97 млн пацыентаў.

Сьвет змагаецца з пандэміяй COVID-19. Краіны праводзяць вакцынацыю насельніцтва. Паводле дадзеных сайту Worldometer, з пачатку распаўсюджаньня SARS-CoV-2 інфэкцыя выяўленая больш як у 121 млн жыхароў плянэты. Больш за 2,6 мільёна чалавек памерлі з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Ачунялі больш за 97 млн пацыентаў.

Ва Ўкраіне зарэгістраваны максымальны дзённы прырост сьмяротных выпадкаў ад COVID-19. Паводле дадзеных, якія прывёў міністар здароўя Максім Сьцяпанаў, за апошнія 24 гадзіны ад наступстваў захворваньня памерлі 289 пацыентаў. Папярэдні антырэкорд быў зафіксаваны 11 сьнежня — 285 сьмерцяў. За мінулыя суткі выявілі 11 833 новыя выпадкі заражэньня каранавірусом.

Упершыню ад пачатку кастрычніка мінулага году ў Расеі за суткі выявілі менш за 9 тысяч заражэньняў COVID: паводле дадзеных апэратыўнага штабу, за апошнія 24 гадзіны дыягнаставана 8 998 новых выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Агульная колькасьць заражаных у краіне, такім чынам, вырасла да 4 418 436. 427 захварэлых COVID памерлі за мінулыя суткі, а з пачатку эпідэміі памерлі 93 364 пацыенты.

Францыя сутыкнулася з трэцяй хваляй пандэміі, заявіў прэм’ер-міністар краіны Жан Кастэкс. Паводле яго, гэты этап «характарызуецца шматлікімі мутацыямі» каранавірусу.

У Нямеччыне за мінулыя суткі выявілі 13 435 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам — на 4289 больш, чым дзённы паказьнік складаў тыдзень таму, паведаміў Інстытут імя Робэрта Коха. Агульная колькасьць інфікаваных у Нямеччыне з пачатку пандэміі перавысіла 2,94 млн. За апошнія 24 гадзіны ў краіне ад наступстваў каранавірусной інфэкцыі памерлі 429 чалавек.

У Бразыліі, паводле дадзеных Міністэрства здароўя, за мінулыя 24 гадзіны зарэгістраваны рэкордны ўзровень сьмяротнасці ад наступстваў COVID-19 — 2841 лятальны зыход. Агульная колькасьць памерлых ад пачатку пандэміі складае 282 127 чалавек — у гэтым паказьніку краіна разьмясцілася адразу пасьля Злучаных Штатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG