Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна Рыскай мірнай дамовы, якая падзяліла Беларусь


Падпісаньне Рыскай мірнай дамовы

Падзеі 18 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1595Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.

1921 — паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.

Якуб Колас пра гэта пісаў:

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!


Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».

2006 — абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1858 Рудольф Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.

1894Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.

1928Юрась Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.

1932Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.

1962Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы пасол Швэцыі ў Беларусі

У памяці

1758 — памёр Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.

1980 — памёр Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык.

2010 — памёр Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG