Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры горадзенскага музыкі і журналіста Алеся Дзянісава правялі ператрус, забралі ноўтбукі і тэлефоны


Гурт «Дзецюкі» на Дні Волі — 2018

Да горадзенскага музыкі, удзельніка гурту «Дзецюкі» Алеся Дзянісава прыйшлі зь ператрусам. Самога яго дома не было.

Пра гэта паведаміла ягоная 18-гадовая дачка. Яна была ў кватэры адна, бацькі яшчэ не вярнуліся з працы.

Як паведаміў пасьля 17-й гадзіны БАЖ, «агляд» у кватэры Алеся Дзянісава скончыўся. Забралі 2 ноўтбукі, 4 мабільныя тэлефоны, розныя налепкі.

Паўналетнюю дачку Дзянісава Дар'ю забралі родныя. Яна была адна ў кватэры, калі праходзіў агляд.

Дарʼя расказала, што міліцыянты ў яе цікавіліся, ці ведае яна гродзенскіх журналістаў Аляксея Кайрыса, Андрэя Мялешку. Сам Алесь Дзянісаў цяпер ня ў Гродне.

Агляд праходзіў у межах той жа праверкі, што і ў Яна Романа, у якога сёньня таксама адбыўся ператрус. У яго забралі ноўтбук і тэлефон. Як расказаў ягоны сын Аляксандар, супрацоўнікі сказалі, што Ян Роман нібыта плаціў за кагосьці штраф.

17 сакавіка сілавікі таксама правялі ператрус дома і на лецішчы ў музыкі калектыву «Амарока» Зьмітра Афанасенкі, а сьпевака Аляксандра Памідорава выклікалі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Тым часам у Горадні амаль два тыдні ў ізалятары трымае галадоўку пратэсту яшчэ адзін папулярны рок-музыка Ігар Банцэр. Заўтра, 18 сакавіка, над ім працягнецца суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG