Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі вырашыў узяць на сябе працэнты па крэдытах 8 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў


Дрэваапрацоўка, ілюстрацыйнае фота

Восем прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлёзна-папяровай галіны чаргов раз падтрымае дзяржава. Эканаміст Яраслаў Раманчук заявіў, што рашэньне не прынясе ніякага плёну і заводам не дапаможа.

Падтрымку прадпрыемствам дадуць на падставе пастановы Савету Міністраў № 143 ад 12 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства фінансаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пакрые працэнты або частку працэнтаў за карыстаньне раней выдадзенымі крэдытамі на рэалізацыю інвэстыцыйных праектаў. Вызваленыя грошы накіруюць на папаўненьне абаротных сродкаў.

Каму дапамогуць?

  • «Гомельдрэў»;
  • «Івацэвічдрэў»;
  • «Мастоўдрэў»;
  • «Рэчыцадрэў»;
  • «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат»;
  • філіял Сьветлагорскага ЦКК «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка»;
  • «Кіроўная кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры»;
  • «Завод газэтнай паперы».

Раней дзяржава шмат разоў давала падобную падтрымку прадпрыемствам дрэваапрацоўкі.

У дрэваапрацоўку ўклалі 4 млрд даляраў

Як пракамэнтаваў БелаПАН дадзенае рашэньне выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Яраслаў Раманчук, у сытуацыі вострага дэфіцыту бюджэту, недахопу абаротнага капіталу, ціску на курс і цэны ўрад працягвае стымуляваць і падтрымліваць тых вытворцаў, якія за 10 гадоў даказалі неэфэктыўнасьць свайго кіраваньня.

«Яны спрабуюць вырашыць праблему, не зьмяняючы структуру ўласнасьці. Груба кажучы, перасаджваючы аднаго намэнклятурнага начальніка ў крэсла другога. У дрэваапрацоўку ўклалі 4 млрд даляраў, але нічога не зрабілі, не ўдалося вывесьці дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы на станоўчую працу і спэцыялістам Банку разьвіцьця».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG