Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС і Міністэрства абароны вядуць «маштабную падрыхтоўку» да Дня Волі, — BYPOL


Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі узнагароджаньня супрацоўнікаў войска і АМАПу, сьнежань 2020 г.
Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі узнагароджаньня супрацоўнікаў войска і АМАПу, сьнежань 2020 г.

Ініцыятыва BYPOL, у якую ўваходзяць былыя беларускія сілавікі, паведамляе, што сілы МУС і Міністэрства абароны Беларусі вядуць маштабную падрыхтоўку да здушэньня вулічных акцый, прымеркаваных да Дня Волі.

Спасылаючыся на дакумэнт МУС, адрасаваны міністру абароны Віктару Хрэніну, BYPOL падкрэсьлівае, што зь лютага згаданыя вучэньні «праводзяцца на пастаяннай аснове: спачатку ва ўнутраных войсках, затым да іх падключалі АМАП, тэрытарыяльныя АУС і ўзброеныя сілы».

«Увесь Менскі гарнізон бліжэй да 20 чыслаў сакавіка плянуюць сабраць на „баявыя зборы“ на аэрадроме ў Ліпках, якія будуць праходзіць аж да 28 сакавіка. Для ўдзельнікаў вучэньняў будзе разгорнуты намётавы лягер», — піша ініцыятыва.

«На 25 сакавіка ўзброеныя сілы ў поўнай баявой выкладцы плянуюць выкарыстоўваць для аховы адміністрацыйных будынкаў з мэтай вызваленьня ўсіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў для задзейнічаньня іх у сілавых акцыях супраць мірных дэманстрантаў», — адзначае BYPOL. — Акрамя таго, мясцовым органам улады негалосна аддадзена распараджэньне не ўзгадняць ніякіх заявак наконт правядзеньня мерапрыемстваў, зьвязаных са сьвяткаваньнем Дня Волі».

Тым часам БелаПАН паведаміў, што ў МУС не змаглі пацьвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб тым, што ведамства зьвярталася ў Міністэрства абароны, каб прыцягнуць вайскоўцаў для аховы дзяржаўных аб'ектаў у выпадку масавых беспарадкаў.

  • Раней грамадзкая ініцыятыва «Беларускі народны трыбунал» апублікавала дакумэнт, дзе прыводзіцца адказ Міністэрства ўнутраных спраў на зварот супрацоўніка Сьледчага камітэту.
  • Зь яго вынікае, што адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў для разгону і затрыманьня пратэстоўцаў прыцягваліся вайскоўцы Мінабароны.
  • Дакумэнт спасылаецца на ўказ Лукашэнкі ад 23 лютага 2012 году № 99-с, якога няма ў адкрытым доступе.
  • З тэксту дакумэнту вынікае, што менавіта ім кіраваліся сілавікі, ствараючы міжведамасныя атрады колькасьцю 50–200 чалавек (міліцыянты, байцы ўнутраных войскаў, салдаты і афіцэры Мінабароны).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG