Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пікетавалі Сіtibank у Маямі. ФОТА


Пікет беларусаў у Маямі (ЗША)

Актывісты Паўднёва-Фларыдзкагаі аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) пікетавалі офіс Сіtibank у Маямі.

Банкаўская сыстэма Сіtigroup ячшэ ў чэрвені 2020 пагадзілася быць адным з каардынатараў продажу $1,25 мільярдаў дзяржаўных аблігацыяў Беларусі, а лёнданскі офіс Citi — галоўным фінансавым кіраўніком праекту.

«Пакуль дырктарка Сiti Джэйн Фрэйзер хваліцца на ўвесь сьвет, як яе фінансавая машына актыўна падтрымлівае гендэрную роўнасьць і зялёныя праекты, у тым ліку актыўна фінансуе нізкавугляродныя рашэньні, яна маўчыць пра ўдзел Сiti ў разпаўсюдзе сьвежанадрукаваных аблігацый Міністэрства Фінансаў Беларусі, — кажа сябра Рады БНР, сакратар Паўднёва-Фларыдзкага аддзелу БАЗА, прафэсар дзяржкіраваньня Фларыдзкага Атлянтчынага ўнівэрсытэту Паліна Прысмакова. — Мы добра ведаем вартасьць гэтай сумы ў беларускіх рэаліях. Выдадзеныя пад пагашэньне зьнешняй запазычаннасьці, грошы былі зьнятыя з рахункаў для аплаты адданасьці супрацоўнікаў машыны забойстваў і катаваньняў, якая актывізавалася ў небывалым маштабе летась у жніўні. За новае тэхнічнае і вайсковае абсталяваньне для асабістай бясьпекі тырана і за ўзнагароды прапагандысцкай мэдыямашыны трэба плаціць наяўнымі».

«Было шмат зацікаўленьня, людзі бралі лістоўкі, і задавалі пытаньні, каб даведацца больш, — паведамляе старшыня аддзелу БАЗА Андрэй Пушкароў. — Мы запрашаем усіх беларусаў ЗША, усе суполкі і арганізацыі, далучацца да акцыі і праводзіць пікет пад іх мясцовым аддзелам Citibank. Балазе іх хапае паўсюль!».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG