Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар назвала высылку польскіх дыпляматаў зь Беларусі «баязьлівай атакай»


Міністар Вялікабрытаніі па справах Эўрапейскага суседзтва і Амэрыкі Ўэндзі Мортан.
Міністар Вялікабрытаніі па справах Эўрапейскага суседзтва і Амэрыкі Ўэндзі Мортан.

Міністар Вялікабрытаніі па справах Эўрапейскага суседзтва і Амэрыкі Ўэндзі Мортан падтрымала Польшчу ў дыпляматычным канфлікце з Беларусьсю.

«Вялікабрытанія салідарная з Польшчай пасьля неабгрунтаванай высылкі трох польскіх дыпляматаў з Беларусі. Чарговая баязьлівая атака на тых, хто проста выконваў сваю працу. Нашы краіны адзіныя ў падтрымцы беларускага народу. Разам дзеля Беларусі!» — напісала Мортан на сваёй старонцы ў «Твітэры».

Высылку польскіх дыпляматаў зь Беларусі асудзілі таксама ЗША.

Дыпляматычны канфлікт паміж Менскам і Варшавай пачаўся пасьля таго, як 9 сакавіка выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Белаурсі Марціна Вайцяхоўскага выклікалі ў беларускі МЗС, дзе яму заявілі «рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула генэральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасьці ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысьвечаным «дню праклятых салдат», які прайшоў 28 лютага 2021 году ў Берасьці з удзелам прадстаўнікоў зьвязаных з Польшчай няўрадавых і моладзевых арганізацый. Консулу было прапанавана пакінуць краіну на працягу 48 гадзін.

У адказ 10 сакавіка адзін з супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Варшаве абвешчаны пэрсонай нон грата.

Пракурор Берасьця 10 сакавіка распачаў крымінальную справу ў сувязі з правядзеньнем у горадзе імпрэзы, прысвечанай «дню праклятых салдат». Справа заведзеная «па факце зьдзяйсьненьня групай асоб наўмысных дзеяньняў, накіраваных на ўзбуджэньне нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці, і зьдзяйсьненьня наўмысных дзеяньняў па рэабілітацыі нацызму па ч. 3 арт. 130 КК», паведаміла прэс-служба Генэральнай пракуратуры.

У рамках расьсьледаваньня затрыманы сузаснавальнік «Польскай школы».

11 сакавіка МЗС Беларусі ўручыў Вайцяхоўскага ноту, у якой кіраўніку і консулу генэральнага консульства Польшчы ў Гродне было прапанавана пакінуць тэрыторыю краіны на працягу 48 гадзін.

Увечары 12 сакавіка Варшава абвясьціла аб высылцы двух беларускіх дыпляматаў: консула з амбасады ў сталіцы краіны і кіраўніка генконсульства ў Беластоку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG