Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З горадзенскай пракуратуры звольніўся пракурор, які ўдзельнічаў у палітычных справах


Горадня
Горадня

Дзьмітры Грыцук пакінуў пракуратуру «па згодзе бакоў».

Паводле інфармацыі Hrodna.life, звальненьне адбылося яшчэ ў канцы лютага. Пракурор удзельнічаў у некаторых крымінальных працэсах, якія пачаліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў. У прыватнасьці, Дзьмітры Грыцук быў дзяржабвінаваўцам ў справе зьбітага АМАПам таксіста Аляксея Лапы.

Грыцук сказаў журналістам, што пакінуў пракуратуру «па згодзе бакоў», але ад іншых камэнтароў адмовіўся.

Грыцук — памочнік пракурора Горадні, юрыст 2 клясы. Да працы ў пракуратуры Горадні быў памочнікам пракурора Лідзкага раёну.

У прэс-службе пракуратуры пасьля пачутых пытаньняў журналістаў папрасілі накіраваць пісьмовы зварот.

Грыцук падтрымліваў абвінавачаньне ў справе Аляксея Лапы на пачатку судовага сьледзтва. Пазьней дзяржабвінаваўцам стаў Георгі Смольскі. Сам падазраваны ўцёк ад перасьледу ў Літву.

Таксама ў студзені за гвалт у дачыненьні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пачалі судзіць чатырох чалавек па падзеях 27 верасьня, дзе дзяржабвінаваўцам выступаў Грыцук. У канцы лютага Грыцука зьмяніў Сяргей Пятрашка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG