Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя чыноўнікі пра стужку Пуцілы: што належыць Лукашэнку


Лукашэнка падчас суботніку ў Петрыкаўскім раёне. 25 красавіка 2020

Ці абмяркоўваюць чыноўнікі багацьце Лукашэнкі? Схемы валоданьня маёмасьцю ў кіраўнікоў Беларусі і Расеі — яны аднолькавыя ці розныя? Дзе ляжаць грошы Лукашэнкі? Якой будзе рэакцыя чынавенства на стужку «Лукашэнка. Залатое дно»?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць чальцы Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былыя супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Арцём Праскаловіч і Анатоль Котаў.

Котаў

  • Абмяркоўвалі чыноўнікі ў Адміністрацыі рэзыдэнцыю на вуліцы Карла Маркса, што непрыдатная яна для міжнародных спатканьняў, бо гэта такі цалкам савецкі будынак, і антураж унутры там адпаведны
  • Замежныя госьці, хіба акрамя кітайцаў, былі зьдзіўленыя інтэр’ерамі
  • Параўноўваць, у каго колькі рэзыдэнцыяў, сярод чыноўнікаў не прынята
  • Лічылася, што ўсё гэта належыць дзяржаве
  • Пуціла добра паказаў, што прыналежнасьць гэтай маёмасьці дзяржаве — чыста фармальная
  • Ва Ўкраіне паводле закону прэзыдэнт, які сыходзіў з пасады, атрымліваў у пажыцьцёвае валоданьне адну зь дзяржаўных рэзыдэнцый
  • Калі Лукашэнка сыдзе з пасады, нішто не забароніць парлямэнту прыняць закон, паводле якога 12 з 18 рэзыдэнцыяў пераходзяць у прыватную ўласнасьць экс-прэзыдэнта
Анатоль Котаў
Анатоль Котаў
  • Гэта схема прыватызацыі, калі ўсталёўваецца беспалётная зона над прыватнымі рэзыдэнцыямі
  • Гэта мы ўбачылі і ў стужцы Навальнага, і ў стужцы Пуцілы
  • Пуціла сказаў, што гэта не апошняя стужка, пазьней будзе і ўласна пра грошы Лукашэнкі
  • Дасьледаваньнямі шляхоў гэтых грошай займаюцца групы ў Беларусі, у Расеі, у Польшчы
  • Калі ты любіш сядзець на залатым унітазе, у цябе золата ёсьць і ня толькі ў такім выглядзе
  • Стужка Навальнага выклікала большы розгалас у калідорах беларускай улады, чым выкліча стужка Пуцілы, бо стужку Навальнага больш бясьпечна абмяркоўваць
  • Пра стужку Пуцілы будуць шаптацца ў калідорах беларускай улады
  • Гэтая стужка падштурхне задумацца, а дзеля чаго мы сядзім і паміраем пад стосамі папераў
  • Стэрэатып аб тым, што ўлада ў нас бяссрэбраніца — яго падзяляюць некаторыя нават з тых, хто ведае факты. Бо так больш камфортна

Праскаловіч

  • Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта не абмяркоўвалі багацьце Лукашэнкі
  • Калектывы, у якіх працаваў, былі адносна маладыя, да 40 гадоў, там людзі ня памяталі, як жылі ранейшыя кіраўнікі
  • На абмеркаваньне гэтага негалосная забарона, не прынята гэта абмяркоўваць
  • Магчыма, таму, што гэта лічыцца нармальным
  • Калі Лукашэнка сыдзе з пасады, то з маёмасьці, апісанай у стужцы Пуцілы, Лукашэнку ня будзе належаць нічога
  • Для яго няма адрозьненьня паміж сваім і дзяржаўным
  • Фонды прэзыдэнта, стыпэндыі, падарунак першаклясьніку — гэта ж ён не з свайго заробку дае
Арцём Праскаловіч
Арцём Праскаловіч
  • Гэта Біл Гейтс можа займацца дабрачыннасьцю за свой кошт
  • А тут бюджэтныя грошы ператвараюцца ў як бы асабістыя
  • Адкрытыя дакумэнты, колькі ў яго рэзыдэнцыяў. Але паўстае пытаньне — а навошта столькі?
  • Адказ на пытаньне просты — таму што можа сабе гэта дазволіць
  • Калі ў краіне ёсьць бізнэсы з эксклюзіўнымі магчымасьцямі, гэта наводзіць на думку, што прыбытак ад гэтых бізнэсаў можа разьмяшчацца за мяжой
  • Я ніколі ад чыноўнікаў ня чуў параўнаньня іх статусу і дабрабыту са статусам і дабрабытам у іншых краінах
  • Чыноўнікі, якія ведаюць пра жыцьцё ў іншых краінах, параўноўваюць жыцьцё грамадзтва ў цэлым, а не сваё становішча са становішчам замежных калегаў
  • Гарызонт мараў сярэдняга чыноўніка абмежаваны нашым «папіцот». І калі ты жывеш крыху лепш, чым «папіцот», то гэтага ўжо дастаткова

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG