Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты актывістаў студэнцкага прафсаюзнага руху, чуткі пра падвышэньне радыяцыйнага фону на АЭС. Найважнейшае за 7 сакавіка


Астравецкая АЭС.
Астравецкая АЭС.

Адміністрацыйныя арышты актывістаў студэнцкага прафсаюзнага руху, чуткі пра падвышэньне радыяцыйнага фону на АЭС. Найважнейшае за 7 сакавіка

Чатырох затрыманых у Менску 5 сакавіка ўдзельнікаў устаноўчай канфэрэнцыі Лігі студэнцкіх аб’яднаньняў асудзілі на 14-15 сутак адміністрацыйнага арышту

У Беларусі са жніўня на 65 футбольных фанатаў завялі крымінальныя справы — пра гэта паведаміў намесьнік начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч

Напярэдадні Дня салідарнасьці і змаганьня за правы жанчын праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў справаздачу пра жанчын, якія ў Беларусі зазналі палітычны перасьлед

Штаб Ціханоўскай паведаміў пра вынікі міжнароднай працы за паўгода

Першыя сёлетнія вайсковыя вучэньні Беларусі і Расеі пачнуцца 9 сакавіка і пройдуць пройдуць паралельна на палігонах «Паліўна» Ульянаўскай вобласьці Расеі і «Асіповіцкі» Магілёўскай вобласьці Беларусі

Тэлеграм-каналы напісалі пра праблемы з сыстэмай ахаладжэньня Астравецкай АЭС, Мінэнэрга абвергла гэтыя зьвесткі

Літоўская мытня спыніла спробу ўвозу цыгарэт зь Беларусі на суму больш як мільён эўра

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG