Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYSOL: За 4 месяцы мы атрымалі амаль 3000 заявак на дапамогу, зь іх 529 ад сілавікоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фонд салідарнасьці BYSOL апублікаваў статыстыку: колькі зваротаў яны атрымалі з 14 жніўня па 18 сьнежня 2020 году і колькім з гэтых людзей фонд дапамог.

Паводле справаздачы, за гэты час у фонд зьвярнуліся 2965 чалавек, якіх альбо звольнілі, альбо ім давялося самім сысьці з працы. Зь іх 1355 чалавек прайшлі праверку, а 1311 ужо атрымалі грашовую дапамогу.

Як адзначае BYSOL, найбольш заявак прыйшло ад бюджэтнікаў (888) і сілавікоў (529). Работнікаў прыватных кампаній было 484, а работнікаў заводаў 371.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG