Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША і Эўракамісія будуць каардынаваць захады ў адносінах да Беларусі


Старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен
Старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен

ЗША і Эўракамісія будуць абмяркоўваць свае дзеяньні ў пытаньнях зьнешняй палітыкі, якія ўяўляюць цікавасьць для абодвух бакоў. Гэта тычыцца і Беларусі.

Як гаворыцца ў паведамленьні Белага дому, да такой высновы прыйшлі прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн і старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Сярод іншага згадваюцца праблемныя моманты ў стасунках зь Беларусьсю, Расеяй, Украінай, Кітаем і некаторымі бальканскімі краінамі.

Акрамя таго, Джозэф Байдэн і Урсула фон дэр Ляен дэкляравалі прыхільнасьць «ажыўленьню» партнэрства ЗША і Эўразьвязу.

У прыватнасьці, Вашынгтог і Брусэль дамовіліся прыпыніць дзеяньне дадатковага мыта, уведзенага ў рамках спрэчкі аб авіяцыйнай тэхніцы ў рамках Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG