Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС паведаміў пра затрыманьне сямі берасьцейскіх анархістаў зь «міжнароднай злачыннай арганізацыі»


Сілавікі разганяюць пратэст каля стэлы. Кіраўнік ГУБАзіК Мікалай Карпянкоў (у цэнтры)

Аб затрыманьні сямі берасьцейскіх анархістаў зь «міжнароднай злачыннай арганізацыі» паведаміла 5 сакавіка прэс-служба МУС.

«На семярых удзельнікаў „Рэвалюцыйнага дзеяньня“ выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС падчас апэратыўнай працы па крымінальнай справе, распачатай па факце стварэньня злачыннай арганізацыі і ўдзелу ў ёй. Маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Паводле дадзеных ГУБАЗіК, больш за 15 анархістаў зь Берасьцейскай і Менскай абласьцей хаваюцца ва Ўкраіне і ў Польшчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG