Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна вярнула Беларусь у сьпіс краінаў «зялёнай зоны» па каранавірусе


Ілюстрацыйнае фота. Вакцынацыя ад каранавірусу ва Ўкраіне
Ілюстрацыйнае фота. Вакцынацыя ад каранавірусу ва Ўкраіне

Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны абнавіла сьпіс краінаў «чырвонай» і «зялёнай» зонаў па стане на 5 сакавіка 2021 году: Беларусь зноў апынулася ў «зялёнай зоне».

Гэта азначае, што беларусам пры ўезьдзе ва Ўкраіну ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі. Аднак павінен быць страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, што мае прадстаўніцтва ва Ўкраіне.

Украіна ўжо ўносіла Беларусь у сьпіс краінаў «зялёнай зоны» 13 лютага, але праз тыдзень зноў вярнула яе ў «чырвоны сьпіс».

Пры гэтым, паводле рашэньня беларускага ўраду, выезд беларускіх грамадзян за мяжу, калі яны ня маюць дакумэнтаў з дазволам на жыхарства ў іншых краінах, па-ранейшаму забаронены, за выключэньнем вылету зь менскага аэрапорту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG