Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Мы спрабавалі ўсталяваць кантакт з Крамлём, нам ніхто не адказаў


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што яе каманда працяглы час спрабавала наладзіць кантакт з кіраўніцтвам Расеі, аднак адказу не было.

«На працягу многіх тыдняў мы спрабавалі ўсталяваць кантакт з Крамлём. Нам ніхто не адказаў», — сказала яна ў інтэрвію швайцарскай газэце Tagesanzeiger.

«Я думаю, што Пуцін шукае шлях, як зрабіць так, каб Лукашэнка змог сысьці і каб гэта не выглядала як перамога народу», — сказала яна.

У кастрычніку прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Масква не зьбіраецца кантактаваць зь Ціханоўскай: «Спадарыня Ціханоўская не знаходзіцца ў Беларусі, наўрад ці можна сказаць, што яна неяк удзельнічае ў жыцьці Беларусі. Якіх-небудзь кантактаў не плянуецца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG