Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пракуратуры і Мінінфармацыі адказалі на заклік пакараць СТВ за «рэабілітацыю нацызму»


Машына тэлеканалу СТБ

Некалькі тысяч чалавек падпісаліся пад патрабаваньнем да кантралюючых органаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці вядоўцу СТБ Аляксея Голікава, а каналу вынесьці папярэджаньне за «рэабілітацыю нацызму».

На калектыўны ліст адказалі з пракуратуры і Міністэрства інфармацыі. Зварот быў апублікаваны на плятформе skarga.help. Аўтар «СТВ», на думку аўтараў пэтыцыі, адзначыўся асабліва сур’ёзнымі парушэньнямі, сярод якіх:

  • Заклікі да гвалту (ч. 1.3 арт. 38 закону «Аб сродках масавай інфармацыі»)
  • Распальваньне варожасьці
  • Рэабілітацыя нацызму.

Першапачаткова ў Міністэрстве інфармацыі абмежаваліся адпіскай, што ў адпаведнасьці з законам аб СМІ «падставаў для прыняцьця мераў рэагаваньня ў адносінах да А. Голікава няма».

Аднак пасьля скаргі ў пракуратуру адказ зь Мінінфарма прыйшоў больш разгорнуты. У прыватнасьці, ведамства спаслалася на тое, што ў Беларусі «не дапускаецца незаконнае абмежаваньне свабоды масавай інфармацыі».

«Гумар — гэта выдатна, але журналістам, якія сядзяць і якіх Мінінфарм павінен бараніць, не да сьмеху, — кажуць ініцыятары звароту. — Tut.by пазбаўляюць статусу СМІ, незалежных журналістаў садзяць за трансьляцыі зь мітынгу і за агалошваньне мэдычных дадзеных са згоды сваякоў, а праўладным журналістам нават не выносяць папярэджаньня за паклёп і хлусьню, заклікі да гвалту, распальваньне варожасьці і рэабілітацыю нацызму».

У адным зь нядаўніх выпускаў на тэлеканале СТБ Аляксей Голікаў пазытыўна ацаніў нацысцкія расстрэлы і шыбеніцы. Ён спаслаўся на гэтыя выпадкі як на ўзор «жорсткай улады».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG