Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяраў Менскага гета


Мэмарыял «Яма» на месцы забойства ахвяр Менскага гета, ілюстрацыйнае фота

2 сакавіка 1942 году ў Менскім гета нацысты забілі ня менш за 5000 чалавек, у тым ліку дзьве сотні дзяцей.

Днём 2 сакавіка 2021 году прадстаўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу, ЗША, Ізраілю і Швайцарыі, а таксама прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў ушанавалі памяць забітых у мэмарыяле «Яма» на месцы Менскага гета, расказала на Facebook прадстаўніца амбасады Літвы Аста Андрыяўскене.

«Зноў сумная дата сабрала нас тут, — перадае амбасада Ізраілю словы амбасадара Алекса Гольдмана-Шаймана. — Сёньня спаўняецца 79 гадоў з дня найбуйнейшага пагрому ў менскім гета, „крывавай бойні“ на Пурым 1942 году, якая забрала жыцьці больш за 5 тысяч чалавек. Жыцьці жанчын і мужчын, старых і дзяцей, сярод якіх былі і 200 сіротаў зь дзіцячага дому. Асуджаных на сьмерць толькі за тое, што нарадзіліся габрэямі.

Гэтыя людзі былі нечымі бацькамі, дзецьмі, братамі і сёстрамі, мужамі і жонкамі. Гэта 5 тысяч з 6 мільёнаў згубленых жыцьцяў, і кожны з тых, хто ляжыць тут, заслугоўвае вечнай памяці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG