Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь вядомым віцебскім лекарам, які асудзіў гвалт сілавікоў, не працягнулі кантракт


Акцыя пратэсту мэдыкаў у Віцебску ў 2020 годзе
Акцыя пратэсту мэдыкаў у Віцебску ў 2020 годзе

Загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай гарадзкой клінічнай лякарні хуткай мэдычнай дапамогі Ўладзімер Мартаў атрымаў паведамленьне, што кантракт зь ім працягваць ня будуць.

Вядомы рэаніматоляг атрымаў ліст за подпісам галоўнага лекара Андрэя Захарава, у якім гаворыцца, што кантракт зь ім, які заключылі 4 красавіка 2016 году, ад 3 красавіка спыніцца з «заканчэньнем тэрміну яго дзеяньня», падаўжаць яго ня будуць, паведаміў «Белсат».

Уладзімер Мартаў — прадстаўнік вядомай віцебскай дынастыі ў мэдыцыне, стаў першым лекарам у краіне, які ў красавіку 2020 году, у разгар эпідэміі каранавірусу, не пабаяўся публічна агучыць свае думкі пра тое, што адбывалася тады ў шпіталях, акрэсьліўшы сапраўдныя маштабы хваробы ў Беларусі.

У жніўні Мартаў стаў адным зь першых лекараў, якія адкрыта выступілі супраць катаваньняў пратэстоўцаў. Ён напісаў адкрыты ліст, у якім сказаў, што «мэдыкі выступілі, выступаюць і будуць выступаць супраць гвалту». Таксама ён адзначыў, што мэдычных работнікаў «ня зьбіць з тэмы» і тое, што адбылося, «нельга забыць, зарэтушаваць, нельга абвясьціць тым, чаго „не было“».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG