Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праезд на трох станцыях менскага мэтро цяпер можна аплаціць з дапамогай біямэтрыі


Альтэрнатыва традыцыйным жэтонам і праяздным зьявілася пакуль толькі на трох станцыях менскага мэтро.
Альтэрнатыва традыцыйным жэтонам і праяздным зьявілася пакуль толькі на трох станцыях менскага мэтро.

Ад 1 сакавіка для трымальнікаў картак Mastercard усіх банкаў Беларусі запрацаваў сэрвіс аплаты праезду на станцыях мэтро «Няміга», «Інстытут культуры» і «Плошча Леніна» з выкарыстаньнем тэхналёгіі распазнаваньня асобаў.

Прэзэнтаваны «Беларусбанкам» інавацыйны праект «Глядзі і праходзь» дазваляе ажыцьцяўляць аўтэнтыфікацыю пасажыраў і аплату праезду ў рэжыме рэальнага часу ня больш чым за 2 сэкунды.

Для аплаты праезду трэба паглядзець на біямэтрычны тэрмінал, папярэдне выканаўшы некалькі апэрацый.

  • Спампаваць і ўстанавіць праграму М-банкінгу «Беларусбанку»
  • Выбраць укладку «Глядзі і праходзь»
  • Сфатаграфаваць свой твар перад паездкай.

Пры пераходзе праз турнікет біямэтрычная сыстэма «прачытае» рысы твару і з аплатнай карткі сьпішацца патрэбная сума.

Скарыстацца новай паслугай могуць кліенты любога банку Беларусі. Дзеля гэтага з дапамогай SMS-банкінгу неабходна дадаць сваю картку да М-банкінгу ў любым інфакіёску «Беларусбанку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG