Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Бярозы аштрафаваў за здымак зь бел-чырвона-белымі сьцягамі


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Па 40 базавых велічыняў штрафу атрымалі трое актывістаў Бярозы. Падставай стаў здымак, на якім не відаць, хто стаіць зь бел-чырвона-белымі сцягамі на дачным участку, перадае Радыё Рацыя.

Бярозаўскія міліцыянты вырашылі, што адказнымі сталі з 16 чалавек на здымку трое. Гэта Ўладзімер Зубрыцкі, Валянціна Тарасюк і Іван Берынчык.

Старшыню Бярозаўскага суду Натальлю Вакульчык і судзьдзю Натальлю Мінчанку, якія вялі працэс 26 лютага, задаволілі сведчаньні міліцыянтаў пра нейкага сьведку, які расказаў, хто на здымку, але яны не запомнілі, дзе стаяць абвінавачаныя, кажа Іван Берынчык.

«Аштрафавалі за тое, што сьведка, які вырашыў застацца інкогніта, сказаў, што я там знаходзіўся. Што я там фатаграфаваўся. Сам міліцыянт проста не адзначыў, дзе. А што я там ёсць, ён у гэтым упэўнены», — кажа актывіст.

Паводле сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Сержука Русецкага, судовыя працэсы не вытрымліваюць ніякай крытыкі, як і «расьсьледаваньні» міліцыянтаў:

«На гэты флэшмоб ніяк не распаўсюджваецца дзеяньне Закону аб масавых мерапрыемствах. І, значыць, яго ўдзельнікі не парушалі. І нічым не даказаны ўдзел канкрэтных асоб. Фактычна ідзе пераслед людзей за іх грамадзкія, палітычныя погляды».

Пытаньнем здымка месяц займаўся аддзел крымінальнага вышуку. Але на судзе міліцыянты не змаглі паказаць, дзе стаяць абвінавачаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG