Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Маладэчнам у суботу затрымалі 25 чалавек, адну з затрыманых шпіталізавалі


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

27 лютага пад Маладэчнам адбылося масавае затрыманьне.

Затрыманых даставілі ў мясцовы РАУС, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Кампанія прыехала з Менску на адпачынак-вечарыну з нагоды заканчэння зімы. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх затрымалі на катэджы паміж Маладэчна і Ракавам. 20 чалавек даставілі ў Маладзечанскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Да суду іх утрымліваюць у мясцовым РАУС: перадачы і лекі не прымаюць. Паведамляецца, што сярод затрыманых:

  1. Буйніцкая Алеся
  2. Галкоўскі Аляксандр
  3. Глінская Віталія (забрала хуткая дапамога)
  4. Крышталь Аляксей Юр'евіч (1973)
  5. Лапшоў Руслан (1981)
  6. Ласкутова Натальля
  7. Ласкутоў Сяргей
  8. Рагожына Лілія Іванаўна (1962)
  9. Шмялёва Натальля Міхайлаўна (1975)
  10. Шымановіч Багдан (1973)
  11. Шымановіч Яўгенія Рычардаўна (1974)

Адну з затрыманых дзяўчын — Віталію Глінскую — забрала хуткая дапамога.

«Пры сабе ва ўдзельнікаў была БЧБ-сымболіка, а таксама постаць для спаленьня ў вопратцы каляровай гамы нацыянальнага сьцяга. Свае дзеяньні, якія дэманстравалі відавочную непавагу да грамадзтва, удзельнікі запісалі на камэры гаджэтаў», — паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкаму Аляксандра Папова ў нядзелю.

Для разбору затрыманыя (усе менчукі) былі дастаўлены ў Маладэчанскі РАУС. «Адносна іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Акрамя таго, іх дзеяньням, зафіксаваным на відэа, будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка», — заявіла Папова.

Гэта ўжо ня першае масавае затрыманьне пад горадам у лютым. 14 лютага міліцыянты ў лесе дагналі групу лыжнікаў з 19 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі з выкарыстаньнем, як напісалі ў фармулёўцы, «адпаведных сьцягоў і расьцяжак». Усіх прысудзілі да штрафаў і сутак.

А 13 лютага таксама ў Менскай вобласьці, але пад Смалявічамі АМАП спыніў канцэрт гурта «Разьбітае сэрца пацана» на турыстычнай базе. Суды прызначылі шасьці дзясяткам удзельнікаў штрафы і суткі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG