Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі ў Беларусі на 205-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту


Пікет з нацыянальнымі сьцягамі ў Малінаўцы. Сярод транспарантаў адзін з тых, якія на нядзельныя маршы пратэсту насілі прадстаўнікі Вольнага аб'яднаньня спартоўцаў. Менск, 28 лютага.
Пікет з нацыянальнымі сьцягамі ў Малінаўцы. Сярод транспарантаў адзін з тых, якія на нядзельныя маршы пратэсту насілі прадстаўнікі Вольнага аб'яднаньня спартоўцаў. Менск, 28 лютага.

У Беларусі 205-ы дзень працягваюцца лякальнывя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

Беларусы выйшлі ў Кіеве і Львове

Акцыі салідарнасьці зь беларусамі прайшлі сёньня ва Ўкраіне: у Кіеве і Львове. У Кіеве ўдзельнікі прайшлі шэсцем па вуліцах гораду.

Акцыя са сьцягамі ў Горадні

Пікет у Вялейцы

Заўзятары дзясятка футбольных клюбаў Беларусі заявілі, што да зьмены ўлады ня будуць наведваць матчы

Шэраг беларускіх футбольных ультрас абвясьціў байкот матчаў па палітычных прычынах.

Актыўныя заўзятары клюбаў Найвышэйшай беларускай лігі «Дынама» (Берасьце); «Нёман» (Горадня); «Слуцак», БАТЭ (Барысаў) заявілі, што актыўныя фанацкія сэктары каманд будуць адсутнічаць як на хатніх, так і на гасьцявых матчах «да поўнай перамогі народу», піша Tribuna.

Як стала вядома Sport. tut. by, да байкоту таксама далучаюцца фанаты жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», сталічных «Менску» і «Тарпэда», «Шахцёра», «Віцебску» і «Маладэчна». Верагодна, сьпіс яшчэ можа папоўніцца.

Стужкі ў лесе ў менскім Уруччы

27 лютага пад Маладэчнам затрымалі 20 чалавек

Затрыманых даставілі ў мясцовы РАУС, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Кампанія прыехала з Менску на адпачынак-вечарыну з нагоды заканчэння зімы. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх затрымалі ў катэджы паміж Маладэчна і Ракавам. 20 чалавек даставілі ў Маладзечанскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Да суду іх утрымліваюць у мясцовым РАУС, перадачы і лекі не прымаюць. Сьпіс затрыманых тут.

Пікет у Кобрыні

Вернікі пратэстанцкай царквы сабраліся на вулічную малітву ў Менску

28 лютага, як і ў мінулую нядзелю, некалькі дзясяткаў вернікаў Царквы хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» прыйшлі да зачыненага будынку царквы ды разам маліліся.

17 лютага судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэньні міліцыянтаў падчас малітвы. У царкве на той момант знаходзіліся каля 50 вернікаў. Яны апісалі маёмасьць, а вернікаў выгналі, пагражаючы ім арыштам.

Улады гораду заплянавалі ў гэтай мясцовасьці будаўніцтва кварталу шчыльнай забудовы.

Бел-чырвона-белыя сьцягі над мостам у Менску

Акцыя жыхароў Горадні

Сярод іншага на плякаце зварот да нарвэскай кампаніі Yara з заклікам не падпісваць кантракт на пастаўкі беларускага калію: «Эканамічныя страты не каштуюць людзкіх жыцьцяў».

Пікет пад нацыянальнымі сьцягамі ў Жодзіне

Нацыянальны сьцяг на адным са шматпавярховікаў у Менску

Нацыянальны сьцяг на адным са шматпавярховікаў у Менску. 28 лютага.
Нацыянальны сьцяг на адным са шматпавярховікаў у Менску. 28 лютага.

Пікет у Бараўлянах пад Менскам

Пікетоўцы зьвяртаюцца да нарвэскай кампаніі Yara з заклікам «Спыніць фінансаваньне дыктатара».

Пікет у Бараўлянах Менскага раёну. 28 лютага.
Пікет у Бараўлянах Менскага раёну. 28 лютага.

Начная акцыя ў менскай Грушаўцы

Шэсьце з нацыянальнымі сьцягамі на рынку Экспабел пад Менскам

Марш у менскім мікрараёне Сухарава

Акцыя ў менскім мэтро ў падтрымку жанчын, затрыманых зь беларускімі кнігамі

Акцыі ў нядзелю ў Дзяржынску, Жодзіне і Пружанах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG