Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Голас» запусьціў апытаньне аб удзеле беларусаў у новых негвалтоўных формах пратэсту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Плятформа «Голас» запускае новую форму барацьбы з рэжымам — народныя лічбавыя санкцыі. Першы крок — правядзеньне «Вялікага апытаньня пра ўзмацненьне ціску на рэжым».

Як адзначаюць аўтары праекту, «у адрозьненьне ад фізычнай сілы, тэхналёгіі заўсёды былі адным з самых слабых бакоў дзейнай улады, а значыць, менавіта на гэтай тэрыторыі можна змагацца з рэжымам максымальна дзейсна і бясьпечна.

«Камэнтары ў сацсетках, электронныя звароты, распаўсюд улётак, байкатаваньне кампаній, якія спансуюць рэжым, — усе гэтыя бясьпечныя крокі павялічаць градус як зьнешняга, так і ўнутранага ціску. Робячы падобныя дзеяньні разам з сотнямі тысяч аднадумцаў, можна ўзьдзейнічаць на дзяржаўныя прадпрыемствы і эканоміку, даносіць дакладную інфармацыю іншым грамадзянам і паказваць усяму сьвету, колькі беларусаў насамрэч выступае супраць дзейнай улады», — адзначаюць аўтары праекту.

Гэта доўгатэрміновая праграма, якая будзе рэалізоўвацца паэтапна. У якасьці першага кроку аўтары праекту вырашылі апытаць беларусаў, што кожны зь іх гатовы рабіць, каб разьмеркаваць сілы пратэстоўцаў і арганізавана накіраваць іх «па болевых пунктах рэжыму» (апытаньне можна прайсьці тут).

У адпаведнасьці з адказамі ўдзельнікаў апытаньня падзеляць на групы, і яны змогуць атрымліваць актуальныя індывідуальныя заданьні праз чат-бот «Голасу». Заданьні будзе распрацоўваць каманда «Голасу», таксама іх змогуць прапаноўваць іншыя дэмакратычныя ініцыятывы.

Удзел у праекце абсалютна бясьпечны, сьцьвярджаюць яго аўтары. Пры галасаваньні ў сыстэме захоўваецца толькі ўнікальны ананімны ідэнтыфікатар, а не тэлефонны нумар. Кластэрызацыя карыстальнікаў будзе праводзіцца ананімна. Акрамя таго, плятформа «Голас» не заахвочвае да супрацьпраўных дзеяньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG