Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну асудзілі за допіс у тэлеграм-канале, МЗС заклікаў Польшчу «не гераізаваць нацызм». Найважнейшае за 27 лютага


Валянціна Мядзьведзь, асуджаная на 2 гады "хатняй хіміі" за допіс пра міліцыянта ў тэлеграм-канале
Валянціна Мядзьведзь, асуджаная на 2 гады "хатняй хіміі" за допіс пра міліцыянта ў тэлеграм-канале

Тэлеграм-канал «Страна для жизни» апублікаваў некалькі адказаў Сяргея Ціханоўскага на пытаньні чытачоў

45-гадовую Валянціну Мядзьведзь асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за допіс у мясцовым тэлеграм-канале

МЗС Беларусі выступіла з асуджэньнем намеру праварадыкальных польскіх груповак правесьці марш у Гайнаўцы на Беласточчыне. Міністэрства заклікае Варшаву не дапускаць гераізацыі нацызму

У Гайнаўцы на Беласточчыне ўшанавалі ахвяр жаўнераў Рамуальда Райса «Бурага»

Прэс-сакратар зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана пра перасьлед праваабаронцаў, прадстаўнікоў прафсаюзаў і адвакатаў, а таксама суды над журналістамі у Беларусі :"Гэта павінна спыніцца, гэта непрымальна ў Эўропе XXI стагодзьдзя«

У Google Play зьявілася гульня па матывах пратэстаў у Беларусі. Гэта аркада, дзе трэба ўцякаць ад ворагаў і зьбіраць бульбу. У гульні заўважаны пэрсанажы, падобныя да супрацоўнікаў сілавых структураў, аўтазак, «работнікі ЖКГ» і нават таракан

Прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян дамагаўся адстаўкі начальніка Генштабу ўзброеных сілаў Оніка Гаспарана. Прэзыдэнт Армэн Саркісьян вярнуў праект указу аб адстаўцы зь пярэчаньнямі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG