Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будзе, калі пʼяны стрэліш з пнэўматычнага пісталета па міліцэйскай машыне. У Полацку вынесьлі прысуд


Абстраляны аўтамабіль міліцыі
Абстраляны аўтамабіль міліцыі

23 лютага вынесьлі прысуд жыхару Полацку, які абстраляў з пнэўматычнага пісталета машыну дэпартамэнту аховы.

У кастрычніку ён пʼяны выйшаў на балькон, пабачыў міліцэйскую машыну і стрэліў па ёй некалькі разоў сфэрычнымі кулямі.

У машыне былі людзі. Яны не пацярпелі. Шкоды аўтамабілю налічылі больш як на 800 рублёў.

Судзьдзя вырашыў пакараць мужчыну 200 гадзінамі грамадзкіх работ і штрафам 5220 рублёў. Але за тое, што да суду палачаніна трымалі пад вартай, штраф зьменшылі да 2900 рублёў. Пісталет канфіскавалі, паведаміў сайт Вярхоўнага суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG