Паводле зьвестак Вярхоўнага суду, агулам летась беларускія суды разгледзелі 32 010 крымінальных справаў, паводле якіх асудзілі 34 572 чалавекі. Апраўдальных прысудаў было вынесена 93 — гэта менш за 0,3 %.
Сярод 34 572 асуджаных 7750 пакаралі пазбаўленьнем волі, траім прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне і траім — сьмяротную кару. 291 чалавек быў асуджаны за забойства.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com