Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго запішуць у экстрэмісты?


Наколькі пляны зьмены закону аб экстрэмізьме, абнародаваныя некалькімі тэлеграм-каналамі, адпавядаюць афіцыйным плянам зьменаў заканадаўства, агучаным уладамі? Ці пакараюць сотні тысячаў людзей паводле новага закону аб экстрэмізьме? Ці абвесьцяць бел-чырвона-белы сьцяг экстрэмісцкай сымболікай?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Анатоль Котаў і палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Шэраг тэлеграм-каналаў апублікавалі праект зьменаў у закон аб процідзеяньні экстрэмізму. Законапраект істотна пашырае склад гэтага злачынства.

Карбалевіч

  • Галоўная навацыя законапраекту — неабмежаванае ўжываньне паняцьця экстрэмізму.
  • Паводле праекту экстрэмізмам будзе лічыцца дыскрэдытацыя прадстаўнікоў органаў улады і распальваньне сацыяльнай варажнечы.
  • Любая крытыка ўлады можа разглядацца як экстрэмізм.
  • Законапраект уводзіць забарону на прафэсіі.
  • Законапраект, які зьявіўся ў тэлеграм-каналах, — гэта перакладзеныя на юрыдычную мову ўстаноўкі, якія даў Лукашэнка напрыканцы студзеня на нарадзе аб удасканаленьні заканадаўства.
  • Новае заканадаўства павінна напужаць людзей, прымусіць іх асьцерагацца.
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Большасьць насельніцтва немагчыма пасадзіць.
  • Законапраект дасьць уладам свабоду рук, калі вінаватыя ўсе.
  • Пасьля жніўня мінулага году ў краіне адбыўся прававы дэфолт, дзяржава рэдукавалася да рэжыму.
  • Цяпер ставіцца задача ператварыць гэта ў норму.
  • Гэта створыць больш камфортную сытуацыю для чыноўнікаў, найперш для сьледчых і судзьдзяў.
  • Чаму амапаўцы хаваюць свае твары, свае асобы? Яны адчуваюць, што яны дзейнічаюць не паводле права, не паводле закону.

Котаў

  • Гэты законапраект — узаконьваньне той небясьпечнай практыкі, якая склалася са жніўня мінулага году.
  • Зьяўляецца тэрмін — экстрэмісцкая сымболіка, да якой можа быць залічана ўсё што заўгодна.
  • Раней кола людзей, якіх прыцягвалі да адказнасьці паводле артыкулу КК аб экстрэмізьме, было нешырокім.
  • Зараз гэта можа тычыцца дзясяткаў і соцень тысячаў людзей.
  • Цяперашнія прысуды ніяк не стасуюцца з правам.
Анатоль Котаў
Анатоль Котаў
  • Паводле новага закону аб экстрэмізьме прысуды не абавязкова стануць цяжэйшымі, але іх колькасьць павялічыцца ў разы.
  • З майго досьведу вынікае, што законапраект будзе прыняты ў тым выглядзе, у якім ён трапіў у тэлеграм-каналы.
  • У такіх дакумэнтах можа нешта быць зьменена да таго, як яны трапляюць у парлямэнт. Пасьля — ужо не.
  • Я б рыхтаваўся да горшай пэрспэктывы і ня меў тут ілюзіяў, што пункты гэтага законапраекту могуць быць зробленыя мякчэйшымі.
  • Улады баяцца аднаўленьня пратэстаў увесну і асабліва акцыяў на 25 сакавіка.
  • Я ня думаю, што бел-чырвона-белы сьцяг будзе прызнаны экстрэмісцкім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG