Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК распачаў крымінальную справу па факце страйкаў на МЗКЦ


Страйк на МЗКЦ, 20 жніўня 2020
Страйк на МЗКЦ, 20 жніўня 2020

Сьледчы камітэт (СК) Беларусі даслаў на завод МЗКЦ (Менскі завод колавых цягачоў) дакумэнт аб адкрыцьці крымінальнай справы па факце страйкаў на заводзе

Пра гэта паведамляе сайт praca-by.info незалежнага прафсаюзу РЭП.

У дакумэнце, дасланым на завод, паведамляецца наступнае:

«19 жніўня 2020 году СК РБ распачаў крымінальную справу па ч.3 арт. 361 КК РБ. Прычына — спыненьне працы прадпрыемства праз страйкі, зьвязаныя зь нязгодай працоўных з вынікамі выбараў і дзеяньнямі ўладаў.

У ходзе сьледчай праверкі ўстаноўлена: у пэрыяд з 9 жніўня 2020 году па 30 жніўня 2020 году за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту ў Менску затрыманыя 10 работнікаў ААТ МЗКЦ. У дачыненьні да іх былі складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ.

У сувязі з усімі вышэйпералічанымі фактарамі Сьледчы камітэт запытаў ад кіраўніцтва заводу дадзеныя (пасада, калі прынятыя на працу і звольненыя зь яе, адпачынкі, бальнічныя, дадатковыя дні адпачынку, памер зарплаты) наступных асоб:

— рабочых, якія ўдзельнічаюць у страйках з прычыны нязгоды з вынікамі выбараў;

— рабочых, якія арганізавалі і кіравалі страйкамі».

У СК запатрабавалі даць завераныя копіі дакумэнтаў, якія афармляліся для правядзеньня страйкаў.

Акрамя таго, кіраўніцтва МЗКЦ павінна прадставіць сьпіс асобаў, якія ўваходзілі ад іх заводу ў склад камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Дадаткова СК запытаў справаздачу аб матэрыяльнай шкодзе, якую маглі нанесьці страйкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG