2 гады «хіміі» з накіраваньнем у папраўчую ўстанову — прысуд Лявон Халатрану, валянтэру штабу Бабарыкі

абноўлена
Так Лявона Халатрана сустракалі на выхадзе з суду
Так Лявона Халатрана сустракалі на выхадзе з суду

Лявона Халатрана вызвалілі да накіраваньня на «хімію» пад падпіску аб нявыезьдзе.

Працэс праходзіў у судзе Фрунзенскага раёну. Халатрана абвінавачвалі паводле артыкуле 341 ч. 1 КК («Арганізацыя альбо падрыхтоўка групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Лявон Халатран кіраваў барам у прасторы «ОК16». Яго затрымалі 11 жніўня. Абвінавацілі ва ўдзеле ў беспарадках. Сам Халатран віны не прызнаў, сьцьвярджаў, што выйшаў са штабу прагуляцца на 25 хвілін.

​
XS
SM
MD
LG