Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтазапраўкі «Трайпл» ад 22 лютага ня змогуць прадаваць паліва


Запраўка «Трайпл»
Запраўка «Трайпл»

Адпаведнае рашэньне прыняў «Белнафтахім».

«Белнафтахім» прыпыніў ліцэнзію СТАА «НафтаХімТрэйдынг», паведаміў тэлеграм-канал motolkohelp, які апублікаваў копіі афіцыйных дакумэнтаў кампаніі.

Паводле іх, сетка АЗС «Трайпл» ня зможа гандляваць аўтамабільным палівам з 22 лютага.

66,5% акцый кампаніі «Трайпл» належаць набліжанаму калісь да Лукашэнкі бізнэсоўцу Юрыю Чыжу, па 16,75% маюць грамадзяне Расеі Ёсіф Аксенцьеў і Міхаіл Мамашвілі. Апошнім часам кампанія займалася пераважна будаўніцтвам.

У траўні 2020 году «Трайпл» накіраваў ў суд заяву аб эканамічнай неплатаздольнасьці. Апошняе на гэты момант пасяджэньне ў Эканамічным судзе адбылося 27 студзеня 2021 году. Часовым кіраўніком спраў кампаніі выступае ТАА «Советник».

Наступнае пасяджэньне ў справе банкруцтва «Трайплу» суд прызначыў на 11:00 26 лютага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG