Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 83-м годзе жыцьця памёр выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай»


Андрэй Мягкоў у ролі Яўгена Лукашына ў фільме «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай»

Народны артыст РСФСР Андрэй Мягкоў памёр у сябе дома ў Маскве на 83-м годзе жыцьця. Пра гэта паведаміла прэсавая служба МХТ імя Чэхава. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай сьмерці стала вострая сардэчная недастатковасьць.

Мягкова сыграў больш як у 40 фільмах. Беларускія гледачы ведаюць актора па ролях у фільмах рэжысэра Эльдара Разанава «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай», «Службовы раман», «Гараж», «Жорсткі раманс».

Андрэй Мягкоў нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1938 годзе. У 1965-м ён скончыў Школу-студыю МХАТ. Пасьля гэтага паступіў у тэатар «Современник», а ў 1977 годзе перайшоў у Маскоўскі мастацкі тэатар (МХТ) імя Чэхава.

У тэатры Мягкоў сыграў каля 30 роляў, у тым ліку ў такіх спэктаклях, як «Чайка», «Качынае паляваньне», «Дзядзька Ваня», «Тры сястры». За ролю Кулыгіна ў гэтай п’есе ён быў уганараваны прэміяй Станіслаўскага. У 2004 годзе за працу ў спэктаклі «Мяшчане» Мягкоў атрымаў прэмію «Чайка» у намінацыі «Найлепшы акторскі дуэт», разам з Алай Пакроўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG