Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі вайсковага перавароту ў М’янме пачалі блякаваць дарогі


Пратэсты з патрабаваньне вызваліць палітычную лідэрку Аунг Сан Су Чы

У Мʼянме праціўнікі вайсковага перавароту, які адбыўся ў краіне, зь сёньняшняга дня перакрываюць вуліцы і масты, каб перашкодзіць вайсковай тэхніцы і сілам паліцыі разганяць пратэсты.

Актывісты, якія блякуюць дарогі, робяць выгляд, што іх машыны зламаліся, таму яны не могуць нікуды праехаць. Ініцыятыва, інфармацыя пра якую хутка распаўсюдзілася ў сацсетках, так і называецца: «кампанія зламанага аўтамабіля».

Акцыя перакрыцьця дарог стала апошняй па часе кампаніяй у рамках руху грамадзянскага непадпарадкаваньня. Ключавыя скрыжаваньні і ўезды ў сталіцу краіны Янгон блякуюць дзясяткі машын. Адначасова ў цэнтры гораду праходзіць масавая дэманстрацыя. Яе арганізатары спадзяюцца, што пасьля таго, як вайскоўцы працягнулі тэрмін затрыманьня лідэра партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» Аунг Сан Су Чы, на яе выйдзе рэкордная колькасьць удзельнікаў.

ВВС перадае, што на пратэставую дэманстрацыю ў Янгоне ў сераду выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Яны патрабуюць вызваліць Су Чы і іншых палітычных лідэраў, узятых пад варту ў выніку перавароту 1 лютага.

У аўторак супраць ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі міру Аунг Сан Су Чы вылучылі другое крымінальнае абвінавачваньне. А само вайсковае кіраўніцтва зноў паабяцала правесьці новыя выбары і пасьля гэтага адмовіцца ад улады.

Вайскоўцы, якія захапілі ўладу і якія абвясьцілі ў Мʼянме надзвычайнае становішча тэрмінам на год, абвінавацілі «Нацыянальную лігу за дэмакратыю» у махінацыях на выбарах у лістападзе. Прыхільнікі Су Чы атрымалі тады больш за 80% галасоў.

  • Мʼянма знаходзілася пад уладай вайскоўцаў да 2011 году, калі ў краіне пачаліся дэмакратычныя перамены пад кіраўніцтвам Су Чы. Пасьля арышту ў пачатку лютага яна заклікала прыхільнікаў супраціўляцца перавароту і не дапусьціць вяртаньня дыктатуры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG