Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве хочуць правесьці рэфэрэндум аб вяртаньні помніка Дзяржынскаму


Мэр Масквы Сяргей Сабянін і старшыня Маскоўскай гардумы Аляксей Шапашнікаў
Мэр Масквы Сяргей Сабянін і старшыня Маскоўскай гардумы Аляксей Шапашнікаў

Старшыня Маскоўскай гарадзкой думы, чалец «Адзінай Расеі» Аляксей Шапашнікаў выступіў з прапановай вынесьці на гарадзкі рэфэрэндум пытаньне аб вяртаньні помніка Феліксу Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў Маскве.

На думку Шапашнікава, рашэньне аб тым, ці стаяць Дзяржынскаму зноў у цэнтры Масквы, павінна прымацца ўладамі «з улікам думкі жыхароў, архітэктараў і гісторыкаў». Пры гэтым сьпікер Масгардумы дадаў, што «важна не забываць аб гістарычнай справядлівасьці», не ўдакладніўшы, у чым яна палягае ў гэтым выпадку.

Раней з просьбай вярнуць помнік Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы зьвярнулася да ўраду Масквы ініцыятыўная група, у ліку якой старшыня партыі «За правду» Захар Прылепін, галоўны рэдактар газэты «Завтра» Аляксандар Праханаў, журналістка Леся Рабцава і блогер Дзьмітрый Пучкоў.

Гучаць і іншыя прапановы аб тым, што можна паставіць на Лубянскай плошчы. На пасяджэньні камісіі Грамадзкай палаты Масквы былы міністар культуры Міхаіл Швыдкой прапанаваў усталяваць там помнік былому кіраўніку КДБ і генэральнаму сакратара ЦК КПСС Юрыю Андропаву.

Помнік Феліксу Дзяржынскаму, заснавальніку Усерасейскай надзвычайнай камісіі барацьбы з контрарэвалюцыяй і сабатажам (ВЧК) быў пастаўлены ў сьнежні 1958 году насупраць будынку КДБ СССР (цяпер — ФСБ Расеі) на Лубянскай плошчы ў Маскве.

Дэмантаж помніка адбыўся ў жніўні 1991 году пасьля правалу дзяржаўнага перавароту ГКЧП. Фактычна ён быў зьнесены пратэстоўцамі, якія патрабавалі дэмакратычных зьменаў у краіне. Пры гэтым ён ня быў разбураны, а быў захаваны маскоўскімі ўладамі.

Агульнагарадзкія рэфэрэндумы ў Маскве фармальна прадугледжаны гарадзкім заканадаўствам, але ніколі не праводзіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG