Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з галоўнымі рэдактарамі расейскіх СМІ, якая адбылася днямі і некалькі фрагмэнтаў якой апоўначы 14 лютага паказаў тэлеканал «Россия 24». Аднак поўнага запісу сустрэчы не апублікавалі, гаворка ідзе пра публікацыю адказаў Пуціна на некалькі пытаньняў.
Адно з пытаньняў тычылася нядаўніх пратэстаў у Расеі і постаці Аляксея Навальнага. Паводле Пуціна, на Навальнага зрабілі стаўку некаторыя замежныя праціўнікі Расеі; якія, ён не ўдакладніў.
«Спрадвеку гэта было, яшчэ з часоў цара Гароха, у нашай нядаўняй гісторыі, у больш далёкай, падчас падрыхтоўкі і правядзеньня Першай сусьветнай вайны», — сказаў прэзыдэнт Расеі.
У той жа час, паводле Пуціна, у расейскай незадаволенасьці ёсьць аб’ектыўныя прычыны.
«Ва ўсіх краінах сьвету, у тым ліку і ў нас, у людзей назіраецца стомленасьць, назапашваецца раздражненьне, узьнікае незадаволенасьць, у тым ліку ўмовамі, у якіх яны жывуць, узроўнем сваіх даходаў», — сказаў ён.
Пуцін заявіў, што праціўнікі Расеі «скарысталіся» гэтай сытуацыяй. Ён адзначыў, што «палітыка стрымліваньня Расеі» пачалася даўно, і яна ўжо даўно адлюстроўваецца ў заходняй прэсе «зь ікламі».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com