Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці зьняволенага палітвязьня Саўчука просіць пра дапамогу


Арцём Саўчук, фота зь сямейнага архіву

Маці засуджанага да 4 гадоў праграміста Арцёма Саўчука просіць адгукнуцца сьведкаў, якія бачылі акцыю пратэсту ля гандлёвага цэнтры «Цівалі» у Менску ў ноч з 10 на 11 жніўня

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

9 лютага суд вынес Саўчуку прысуд па абвінавачваньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках — 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле абвінавачваньня, ён перашкаджаў руху транспарту, кідаў пэтарды і балты. Арцём Саўчук на судзе сказаў, што «у дэманстрацыі ня ўдзельнічаў, а проста назіраў за ёй».

«Сыну далі 4 гады, віна не даказаная! Тым больш, што ён не ўчыняў нічога супрацьпраўнага! Разумею, людзі асьцерагаюцца, але прашу зноў пашукаць відэа зь „Цівалі“ у ноч з 10 на 11 жніўня з 22 да 1 гадзіны ночы, у тую ноч многія здымалі на мабільныя тэлефоны. Гэта апошні шанец знайсьці доказы фактаў пры апэляцыі і ня зламаць канчаткова жыцьцё сына і ўсёй нашай сям’і!» — піша ў сваім звароце маці палітвязьня.

«Вясна» просіць, калі знойдуцца сьведкі, даслаць відэа на адрас @strana_official_bot.

Арцём Саўчук — праграміст. Захапляецца аўтамабілямі і сноўбордам, гуляў у аматарскай баскетбольнай лізе. Апошнія 9 гадоў жыў у Польшчы, у Кракаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG