Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я б ня ставіў знак роўнасьці». Валер Цапкала параўнаў рэпрэсіі ў Беларусі і Расеі


Прэтэндэнт у прэзыдэнты Беларусі, экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала ў студыі Радыё Свабода. Кіеў, 4 жніўня 2020 году.
Прэтэндэнт у прэзыдэнты Беларусі, экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала ў студыі Радыё Свабода. Кіеў, 4 жніўня 2020 году.

Валер і Вераніка Цапкалы далі інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода.

Сярод іншага Валера Цапкалу спыталі пра тое, як ён ставіцца да таго, што Крэмль пайшоў па беларускім сцэнары ў падаўленні пратэстаў у падтрымку Аляксея Навальнага.

«Я б ня ставіў знак роўнасьці паміж дзеяньнямі ўладаў у Беларусі і ў Расеі. Я чуў толькі пра адзін выпадак у Расеі, калі там ударылі жанчыну, і амапавец прыйшоў да яе, прынёс кветкі і папрасіў прабачэньня. Яна прабачэньні гэтыя не прыняла, падала ў суд, — адказаў Цапкала.— А ў нас дзесяць чалавек былі забітыя, велізарная колькасьць зьбіваньняў, згвалтаваньняў дубінкамі, ніводнай крымінальнай справы адкрыта не было. 32 тысячы чалавек прайшлі турмы, людзі атрымліваюць сур’ёзныя прысуды.

Можа быць, са мной не ўсе пагодзяцца, але я скажу вось што. Нашы людзі выходзяць за права выбіраць сабе палітычнае кіраўніцтва, наогул лічыць выбары інструмэнтам палітычнай улады. У Расеі, наколькі я разумею, усё ж такі выступаюць за Навальнага, таму што з пункту гледжаньня вялікага ліку расейцаў ён зьяўляецца несправядліва арыштаваным і іншае. Так, напэўна, у Расеі таксама многія выходзяць за нешта большае. Але права выбару ў Расеі, не адбіралі.

Мая стрыечная сястра, якая жыве ў Цверы і працуе настаўніцай, працавала ў выбарчай камісіі на прэзыдэнцкіх выбарах 2018 года. Яна распавядала, як яны сядзелі ўтрох і лічылі галасы, раскладвалі па стосах. Празрыстая скрыня з плексігласу напаўнялася бюлетэнямі паступова.

У Беларусі гэтага нічога не было. Скрыню маглі прынесьці запячатанай з нейкай колькасьцю бюлетэняў, якія туды былі, магчыма, падкінутыя, самі ведаеце на карысьць каго, і ніхто не мог прасачыць, ці была ўрна да пачатку выбараў пустой. Тэрытарыяльныя выбаркамы складаліся толькі са сваіх людзей, відэакамэры нідзе не стаялі. Так праходзіла кампанія, да якой не дапусьцілі трох асноўных кандыдатаў, дваіх зь якіх адправілі ў турму».

Цалкам інтэрвію Валера і Веранікі Цапкалаў можна пачытаць тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG